20 красавiка 2024, Субота, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Гішпаніі плануе выплачваць кожнаму грамадзяніну па $500 за месяц праз каранавірус

4
Урад Гішпаніі плануе выплачваць кожнаму грамадзяніну па $500 за месяц праз каранавірус
ФОТА: REUTERS

Кожны дарослы атрымлівацьме гэтую суму незалежна ад наяўнасці іншых даходаў.

Грамадзянам Гішпаніі плануюць выплачваць штомесячны базавы даход праз наступствы пандэміі каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Пра гэта паведамляе ВВС.

Паводле інфармацыі выдання, на наступным тыдні ўрад краіны зацвердзіць гэтую пастанову. Першапачаткова яна ахопіць не менш за 100 тысяч сем'яў, найбольш пацярпелых ад наступстваў пандэміі.

Кожны дарослы будзе атрымліваць штомесяц не менш за €462 ($500) незалежна ад наяўнасці іншых даходаў. Пазней урад плануе распаўсюдзіць праграму і на іншыя катэгорыі грамадзян.

Са слоў міністра сацыяльнага забеспячэння Хасэ Луіс Эскрыва, выплаты каштавацьмуць ураду €3-3,5 млрд на год.

Успышка каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў канцы 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка 2020 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

Паводле звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, ва ўсім свеце каранавірусам інфікаваліся больш за 4,73 млн чалавек, больш за 315 тысяч з іх памерлі, 1,44 млн ачунялі.

Гішпанія знаходзіцца на пятым месцы ў колькасці захварэлых у свеце. У краіне 230 698 чалавек інфікаваныя, з іх - 27 563 памерлі 146 466 - ачунялі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках