19 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на тыдні

2
Якім будзе надвор'е на тыдні
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Прагноз надвор'я па Беларусі на 19 - 21 траўня.

19 траўня надвор'е ў Беларусі ў асноўным будуць вызначаць франтальныя раздзелы, толькі ўначы на ўсходзе краіны адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, піша Гідрамет.

Уначы на паўднёва-заходняй палове, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе ад +1°С на паўночным усходзе да +10°С на паўднёвым захадзе краіны, месцамі чакаюцца замаразкі 0.. -2°С максімальная ўдзень складзе +11... +17°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

20-21 траўня рэспубліка апынецца пад уплывам халодных няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць з поўначы Еўропы.

20 траўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі, пераважна на паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1... +8°С, максімальная ўдзень +8 .. +14°С, на паўднёвым захадзе прагрэецца да +16°С.

21 траўня ўначы на паўночным усходзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1... +5°С, месцамі чакаюцца замаразкі 0... -3°С, максімальная ўдзень +7... +14°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках