23 красавiка 2024, aўторак, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі выявілі 5300-гадовы горад

2
Археолагі выявілі 5300-гадовы горад

Даследнікі адшукалі горад дзякуючы «Кнізе пераменаў».

Каля ракі Хуанхэ ў Кітаі археолагі правялі раскопкі старажытнага паселішча. Меркавана гораду ўжо 5300 гадоў, і ў ім пражываў вядомы Жоўты імператар па імі Хуан-дзі, піша lenta.ua.

Паводле звестак кітайскіх выданняў, тэрыторыя раскопак займае 1,17 мільёна «квадратаў», а сам старажытны горад знаходзіцца на адлегласці 2 кіламетраў ад вялікай ракі Хуанхэ. Знойдзены горад у старажытны перыяд уважаўся за найбольш населены і належаў да археалагічнай культуры Яншаа.

Падчас работы спецыялісты выявілі сцены будынкаў, розныя траншэі і шмат магільняў, размешчаных у некропалях. Экспэрты таксама знайшлі вырабы з керамікі: адзін набор быў падобны на элементы сузор'я Вялікай Мядзведзіцы - сімвала палітыкі. Вядома, што раскопкі будуць прадаўжацца для таго, каб атрымаць больш інфармацыі аб гэтым горадзе.

Даследнікі адшукалі горад дзякуючы «Кнізе пераменаў» - класічнаму філасофскаму трактату. Аўтар твора распавядаў аб магутным пасяленні, якое знаходзілася на тэрыторыі правядзення раскопак. Ва Універсітэце Пекіна сцвярджаюць, што гэты горад з'яўляецца часткай антычнай дзяржавы, якаяя дасягнула свайго росквіту ў перыяд праўлення Хуан-дзі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках