23 красавiка 2024, aўторак, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чубайс канстатаваў смерць нафтавай эканомікі ў Расеі

19
Чубайс канстатаваў смерць нафтавай эканомікі ў Расеі
АНАТОЛЬ ЧУБАЙС

Нафтавая мадэль эканомікі, якая дзясяцігоддзямі карміла РФ валютнымі даходамі, спыняе сваё існаванне.

Нафтавая мадэль эканомікі, якая дзясяцігоддзямі карміла РФ валютнымі даходамі, на якія імпартуюцца тэхналогіі, абсталяванне і спажывецкі шырспажыў, спыняе сваё існаванне. Такое меркаванне ў інтэрв'ю Forbes выказаў кіраўнік «Раснана» Анатоль Чубайс.

«Ёсць вядомая каўбойская прымаўка: калі конь здох, з яго трэба злазіць», - сказаў ён.

Нафтагаз сёння забяспечвае 20% ВУП, 40% бюджэту і 60% экспарту. «Гэта хрыбет (эканомікі). І мы атрымалі не званочак, а нейкі набатны звон. Усё, хлопцы! Годзе распавядаць пра спаўзанне з нафтавай іголкі. Мы ўжо 15 гадоў чуем, як вы злазіце. Калі не злезеце, то ў тупік заедзеце - не на гарызонце на год, не на гарызонце на тры гады, але ў доўгую», - папярэдзіў Чубайс.

Прагнозы аб коштах нафты несуцяшальныя. «Нават самыя вялікія аптымісты колькі там кажуць? 40 за барэль? Цудоўна, у нас сёлета бюджэт разлічаны зыходзячы з 42,5 даляра за барэль. Немагчыма падводзіць краіну пад стратэгічную рызыку праз такую структуру эканомікі», - сказаў Чубайс.

Гэта не значыць, што трэба закрываць Заходне-Сібірскае нафтавае радовішча, падкрэсліў ён: «Але пра стратэгію, вядома ж, трэба для сябе гэтую пастанову прыняць. Чым раней мы пачнём збочваць з гэтага шляху, тым у большай ступені мы здымем з краіны стратэгічныя рызыкі дзяржаўнага маштабу».

За 2020 год прагназуецца падзенне расейскай эканомікі на 5% «пры добрым надвор'і», і ў выніку крызісу мільёны людзей сутыкнуцца з цяжкім зніжэннем узроўню жыцця. «Асабліва балюча гэта будзе для самых неабароненых, самых бедных. Гэта акурат тая катэгорыя (насельніцтва), якая жыве без зберажэнняў, без запасаў. Як нехта правільна сказаў, не памятаю ўжо, хто: «Багатыя стануць крыху менш багатымі, сярэдні клас стане трошкі пабяднее, а вось бедныя стануць зусім беднымі». І вось гэта самая цяжкая частка ўсёй гісторыі», - панаракаў Чубайс.

Ён дадаў, што для свету агулам удар будзе вельмі цяжкім і вельмі сур'ёзным, з палітычнымі наступствамі дакладна. «Дай Бог, каб без узрушэнняў рэвалюцыйнага характару», - дадаў кіраўнік «Раснана».

Хуткасць аднаўлення эканомікі будзе залежаць ад абранай палітыкі. На думку Чубайса, «патрэбны стратэгічны заход» у тэму інавацый. На сёння індустрыя наўпроставых інвестыцый у Мексіцы ў 10 разоў большая (чым у Расеі), у Польшчы - у 13 разоў большая, у Кітаі - у 23 разы большая, у Ізраілі - у 60 разоў большая, у ЗША - у 93 разы большая.

«Трэба сур'ёзнае скіраванне ўсёй дзяржаўнай сістэмы кантролю на задачу пад назвай «абарона прыватнай уласнасці і абарона прадпрымальніцтва», бо гэта і стварае інавацыі», - падкрэсліў Чубайс.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках