Кошт газу ў Еўропе зменшыўся ніжэй за $ 50 за тысячу кубаметраў
20- 20.05.2020, 14:53
- 14,943

Учора Пуцін адмовіўся зніжаць кошт для Лукашэнкі з $ 127 за тысячу кубаметраў.
Спотавы кошт газу на галоўнай еўрапейскай біржы – галандскай TTF – на гэтым тыдні апусціўся ніжэй за $ 50 / тысячу кубаметраў.
З пачатку тыдня каціроўкі кантракту «на наступны дзень» упалі на 9% – да 4,23 еўра за МВт. ч ($ 47,8 за тысячу кубаметраў), а кантракт на пастаўку ў канцы тыдня – 4,07 еўра за МВт. ч ($ 46 за тысячу кубаметраў), паведамляе nv.ua.
На хабе ў аўстрыйскім Баумгартэне кошт газу складае $ 64 за тысячу кубаметраў.
Агенцтва адзначае, што ва ўмовах падзення глабальнага попыту праз каранавірус расце плынь лішкаў звадкаванага прыроднага газу на еўрапейскі рынак. Аб'ём паставак астуджанага блакітнага паліва на тэрміналы ЕЗ у траўні можа выйсці на другое месца ў гісторыі (пакуль максімум зафіксаваны ў лістападзе 2019 года).
Нагадаем, што ўчора Пуцін адмовіў Лукашэнку ў зніжэнні коштаў газу. Беларусь набывае газ у РФ за $ 127 за тысячу кубаметраў.