20 красавiка 2024, Субота, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўспыхнуў новы скандал з «Адміралам Кузняцовым»

10
У Расеі ўспыхнуў новы скандал з «Адміралам Кузняцовым»

Будаўнік дока для авіяноснага крэйсера паскардзіўся ў пракуратуру.

Кампанія "Інвестыцыі. Інжынірынг. Будаўніцтва" (І.І.Б.), якая будуе сухі док у Мурманску для рамонту авіяноснага крэйсера "Адмірал Кузняцоў", паскардзілася ў Генпракуратуру і Савет бяспекі на заказчыкаў будоўлі - Цэнтр сударэмонту "Зорачка" і Аб'яднаную суднабудаўнічую карпарацыю (АСК). Пра гэта паведамляе РБК.

У зваротах ўладальніка І.І.Б. Глеба Еўтушэнкі гаворыцца, што цэнтр "Зорачка" заплаціў толькі 2.6 мільярдаў рублёў з сямі мільярдаў авансу і не сплаціў фактычна выкананыя работы коштам блізу 800 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, "Зорачка" затрымала выдачу праектна-каштарыснай дакументацыі на першым этапе рэканструкцыі больш чым на паўгода, а на другім - не прыслала дагэтуль. Без іх праца заблакаваная.

Са слоў Еўтушэнкі, каб у чэрвені 2021 года "Адмірал Кузняцоў" змог стаць у недабудаваны док для ўстаноўкі арматуры днішча, шруб і валаў, працы на абодвух этапах трэба было весці адначасова.

Зараз "Зорачка" плануе разарваць кантракт з І.І.Б., што ссуне тэрміны пастаноўкі крэйсера ў док на 2022 ці 2023 год. На думку ўладальніка І.І.Б., гэта "нанясе фінансавую шкоду і шкоду абараназдольнасці дзяржавы". У сувязі з гэтым Еўтушэнка папрасіў Генпракуратуру праверыць заказчыка і будоўлю і забараніць "Зорачцы" скасоўваць кантракт.

У Аб'яднанай суднабудаўнічай карпарацыі (АСК) вінаватым у зрыве тэрмінаў называюць самога падрадчыка - кампанію "Інвестыцыі. Інжынірынг. Будаўніцтва". У АСК паведамілі, што працы аплачваюцца своечасова, а дакументацыя на другі этап праходзіць узгадненне, піша "Коммерсант".

Цяжкі авіяносны крэйсер "Адмірал Кузняцоў" - адзіны авіяносец у складзе расейскага флоту. У красавіку 2018 года ён быў перададзеныя ў вядзенне Аб'яднанай суднабудаўнічай карпарацыі (АСК). Цывільным спецыялістам трэба было цалкам мадэрнізаваць яго энэргасістэмы і ўзбраенне. На гэтыя працы быў укладзены кантракт коштам амаль 65 мільярдаў рублёў. Яшчэ 23 мільярды рублёў было запланавана на рэканструкцыю сухога дока для рамонту. Рамонт карабля павінен быў працягвацца да канца 2022 года. Аднак у кастрычніку 2018 года, калі карабель стаяў у плывучым доку на заводзе ў Мурманску, адбыўся збой у падачы электрычнасці. Док затануў, а адзін з кранаў упаў на палубу авіяносца, пакінуўшы дзірку памерам чатыры на пяць метраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках