29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парывы ветру да 175 км/г і трохметровыя хвалі: суперцыклон «Ампан» абрынуўся на Індыю і Бангладэш

2
Парывы ветру да 175 км/г і трохметровыя хвалі: суперцыклон «Ампан» абрынуўся на Індыю і Бангладэш
Фота: Reuters

Сотні населеных пунктаў затопленыя.

Не менш за 22 чалавекі загінулі ў Бангладэш і Індыі праз трапічны суперцыклон «Ампан», які абрынуўся на ўзбярэжжа Бенгальскай затокі. Пра гэта ў чацвер, 21 траўня, паведамляе RFI са спасылкай на ўлады дзвюх краін. Гаворка ідзе пра самыя папярэднія і недакладныя звесткі, улічваючы разбурэнні тэлекамунікацыйнай інфраструктуры.

Цыклон «Ампан» абрынуўся на ўзбярэжжа на поўдзень ад Калькуты ў сераду ўвечары. Сотні населеных пунктаў затопленыя, дамы мясцовых жыхароў і аб'екты інфраструктуры разбураныя, ураджай загінуў. Мясцовыя ўлады называюць разбурэнні беспрэцэдэнтнымі.

Цыклон суправаджаўся парывамі ветру да 175 км/г і моцнымі дажджамі. Ён справакаваў трохметровы штармавы прыліў. Многія ахоўныя збудаванні не вытрымалі напору, у выніку вёскі былі затопленыя салёнай вадой, распавялі ўлады вобласці Кхулта ў Бангладэш. У Індыі таксама канстатуюць маштабныя разбурэнні і гібель ўраджаю.

Фота: Reuters

Карэспандэнт RFI у Нью-Дэлі Себасцьен Фарсі распавядае, што 15-мільённая Калькута часткова засталася без электрычнасці.

Цыклон «Ампан» утварыўся 16 над над Бенгальскай затокай. У панядзелак цыклон дасягнуў чацвёртай з пяці катэгорыі паводле шкалы Сафіра - Сімпсана. Парывы ветру над Бенгальскай затокай дасягалі 240 км/г. Гэта адзін з самых разбуральных цыклонаў ў рэгіёне за апошнія дзесяцігоддзі. Раніцай у чацвер, перамяшчаючыся па сушы, стыхія аслабла.

Фота: Reuters

Пры набліжэнні цыклона «Ампан» больш за тры мільёны жыхароў узбярэжжа Бенгальскай затокі эвакуяавалі і размясцілі ў сховішчы. Гэтыя сховішчы былі перапоўненыя ў перыяд пандэміі, у іх немагчыма выконваць патрэбную дыстанцыю, распавядае карэспандэнт RFI.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках