17 красавiка 2024, Серада, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Узбекістана на паўгода забараніў прымаць новыя прававыя акты

Прэзідэнт Узбекістана на паўгода забараніў прымаць новыя прававыя акты

Абмежаванне ўведзенае, каб «сістэматызаваць заканадаўства».

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў забараніў усім міністэрствам і ўстановам краіны прымаць новыя ведамасныя нарматыўна-прававыя акты ў перыяд з 1 ліпеня 2020 года да 1 студзеня 2021, паведамляе currenttime.tv.

Як паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства юстыцыі Узбекістана, абмежаванне ўведзенае, каб "сістэматызаваць заканадаўства" і скараціць "залішняе прававое рэгуляванне".

У парадку выключэння ўстановы могуць прымаць пастановы пра ўнясенне змяненняў і дапаўненняў ва ўжо дзейнае заканадаўства, прызнаваць нейкія рэгуляцыі несапраўднымі або аб'ядноўваць некалькі рэгуляцый у адну.

У прэзідэнцкім указе асобна адзначана, што нормы пра адказнасць фізічных і юрыдычных асобаў вызначаюцца выключна законамі, а не ведамаснымі або іншымі актамі.

Міністэрствам таксама на паўгода забаронена самастойна вызначаць плацяжы i зборы з грамадзянаў і арганізацый, у тым ліку за дазвольныя дакументы.

Мірзіёеў раней ужо абяцаў спрасціць дзяржрэгуляванне для бізнэсу і прыватных асобаў, напрыклад укараніць сістэму "аднаго акна" пры атрыманні дапамог і афармленні дакументаў. Але пакуль многія ягоныя ініцыятывы ў гэтай галіне застаюцца дэкларацыйнымі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках