29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адразу два футбалісты «Тарпеда-БелАЗ» заразіліся каранавірусам

1
Адразу два футбалісты «Тарпеда-БелАЗ» заразіліся каранавірусам

Пад падазрэннем яшчэ некалькі гульцоў жодзінскага клуба.

Як стала вядома Tribuna.com, у брамніка «Тарпеда-БелАЗ» Уладзіміра Бушмы і хаўбека Міхаіла Афанасьева станоўчыя тэсты на каранавірус.

Таксама пад падазрэннем знаходзяцца яшчэ некалькі футбалістаў асноўнага складу. Яны не будуць удзельнічаць у сённяшнім матчы з «Нёманам».

У клубе ад каментароў у гэтых пытаннях адмовіліся.

Нагадаем, раней паведамлялася, што перанесены матч дублявальных камандаў. Паядынкі, якія павінны былі адбыцца 19 і 22-га траўня адпаведна, перанесеныя на больш позні тэрмін. Пра прычыны пераносу нічога не паведамлялася. Паблік аўтазаводцаў растлумачыў аднаму з заўзятараў, што перанос не звязаны з эпідэміялагічным становішчам, а з пытаннямі навучання ў некаторых гульцоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках