24 красавiка 2024, Серада, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы ЗША раскрылі інфармацыю аб сустрэчах з НЛА

9
Вайскоўцы ЗША раскрылі інфармацыю аб сустрэчах з НЛА

Экспэрты не ўспрымаюць сведчанне пілотаў ВМС як довад існавання пазаземнага розуму.

Пілоты ВМС ЗША неаднаразова дакладвалі свайму камандаванню аб сустрэчах з НЛА. Пра гэта паведаміла выданне New York Times са спасылкай на справаздачы ВМС, піша lenta.ua.

Адзначаецца, што з 27 чэрвеня 2013 года да 13 лютага 2019 зафіксавана восем такіх выпадкаў, у шэрагу з іх НЛА заўважалі ў небяспечнай блізкасці ад вайсковых самалётаў.

Так, 26 сакавіка 2014 над Атлантычным акіянам ля горада Вірджыніі-Біч быў заўважаны аб'ект, які праляцеў прыкладна за 305 метраў ад аднаго з самалётаў. Са сведчанняў пілота, аб'ект быў срэбнага колеру памерам, прыкладна, з чамадан і быў зафіксаваны радарам.

Пазней былы пілот знішчальніка F/A-18 Super Hornet лейтэнант Раян Грэйвс распавёў, што летась недалёка ад Вірджыніі-Біч бачыў аб'ект, які нагадвае сферу, што ўключае ў сябе куб.

Экспэрты мяркуюць, што такім інцыдэнтам можна знайсці зямныя тлумачэнні. А на думку астрафізікаў, нават адсутнасць праўдападобна зямнога тлумачэння не робіць пазаземныя тлумачэнні праўдападобнымі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках