25 красавiка 2024, Чацвер, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Літвы ўхваліў прапанову прэзідэнта аб выплатах сем'ям з дзецьмі

Парламент Літвы ўхваліў прапанову прэзідэнта аб выплатах сем'ям з дзецьмі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

На дапамогу пойдуць 72 мільёны еўраў.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа 20 траўня падаў парламенту прапановы аб падвышэнні даходаў работнікаў, заахвочванні спажывання і захаванні працоўных месцаў. Для заахвочвання спажывання каманда прэзідэнта прапаноўвала выплаціць сем'ям дадатковыя грошы на дзяцей. Гэтыя папраўкі 21 траўня былі прэзентаваныя парламенту дарадцам прэзідэнта Сімонасам Крэпштам. Парламент ухваліў гэтую прапанову ў першым чытанні, піша Delfi.

«За» прагаласавалі 80, супраць 4 дэпутаты, яшчэ 9 устрымаліся.

Крэпшта ў парламенце сказаў, што менавіта сем'і адчувальныя да ваганняў даходаў. «Становішча гэтай мэтавай групы і яе дабрабыт асабліва адчувальныя да ваганняў даходаў», - сказаў дарадца. Аднаразовую дапамогу на дзяцей прапануюць выплаціць не пазней за 31 ліпеня.

«Жыхарам не трэба нічога рабіць, дапамогу ім пералічаць без запаўнення дадатковых заявак. На гэта спатрэбіцца 72 млн еўраў», - сказаў Крэпшта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках