16 красавiка 2024, aўторак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Кадырава шпіталізавалі ў Маскве з пашкоджаннем лёгкіх

СМІ: Кадырава шпіталізавалі ў Маскве з пашкоджаннем лёгкіх
РАМЗАН КАДЫРАЎ
ФОТА: KP.RU

У кіраўніка Чачні падазраюць каранавірус.

Кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава шпіталізавалі ў адну з клінік Масквы з падазрэннем на каранавірус. Пра гэта стала вядома выданню Baza, паведамляе «Лента.ру».

Паведамляецца, што ўпершыню на недамаганне Кадыраў паскардзіўся некалькі дзён таму, аднак палічыў гэта сімптомамі ВРВІ. Пазней ягоны стан стаў пагаршацца, і лекары параілі кіраўніку рэспублікі звярнуцца ў сталічныя лякарні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у Кадырава дыягнаставанае паражэнне лёгкіх, дыягназ COVID-19 - пад падазрэннем.

Афіцыйнага пацверджання або зняпраўджвання гэтай інфармацыі пакуль няма. Выданне Znak піша, што ў інфармацыйнай управе кіраўніка і ўрада Чачэніі не пракаментавалі паведамленні аб шпіталізацыі Кадырава. «Мы ніякай інфармацыі не даем», - гаворыцца ў адказе прэс-службы.

З прэс-сакратаром кіраўніка рэспублікі Ільманам Вахідавым звязацца не ўдалося.

У Чачэніі, паводле апошніх звестак, зарэгістраваныя 1026 выпадкаў заражэння каранавірусам, 11 чалавек памерлі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках