23 красавiка 2024, aўторак, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ і Украіна дамовіліся аб новай праграме супрацоўніцтва

8
МВФ і Украіна дамовіліся аб новай праграме супрацоўніцтва

Праграме на $5 мільярдаў разлічаная на 18 месяцаў.

Міжнародны валютны фонд і ўлады Украіны дасягнулі пагаднення (staff level agreement) пра новую праграму супрацоўніцтва stand-by на суму 5 мільярдаў даляраў.

Як паведамляе прэс-служба МВФ, праграма разлічаная на 18 месяцаў.

Адзначаецца, што 21 траўня група супрацоўнікаў МВФ на чале з Іваннай Уладкавай-Холар, якая ўзначальвае каманду Фонду ў перамовах з Украінай, закончыла дыстанцыйнае абмеркаванне з украінскімі ўладамі.

«Новы stand-by з доступам сумай 3,6 мільярдаў SDR (што эквівалентна $5 млрд) будзе накіраваны на забеспячэнне аплатнага балансу і бюджэтнай падтрымкі, каб дапамагчы ўладам ліквідаваць наступствы COVID-19, адначасова кансалідуючы зробленыя да сённяшняга дня дасягненні і прасоўваючы наперад важныя структурныя рэформы з мэтай памяншэння асноўных уразлівых месцаў. Гэта будзе гарантаваць, што Украіна будзе гатовая вярнуцца да росту і аднавіць больш шырокія рэформы, калі крызіс скончыцца», - гаворыцца ў паведамленні Фонду.

Чакаецца, што праграма stand by таксама «стане каталізатарам дадатковай двухбаковай і шматбаковай фінансавай падтрымкі».

«Пагадненне падлягае сцвярджэнню кіраўніцтвам фонду і радай выканаўчых дырэктараў МВФ. Разгляд радай чакаецца найбліжэйшымі тыднямі», - гаворыцца ў рэлізе.

Нагадаем, напярэдадні ўвечары прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон «Аб унясенні змяненняў у заканадаўчыя акты Украіны аб удасканаленні некаторых механізмаў рэгулявання банкаўскай дзейнасці». Гэты дакумент быў адной з умоў для новай праграмы супрацоўніцтва Украіны з МВФ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках