17 красавiка 2024, Серада, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус абрынуўся на Гомельскую вобласць

2
Каранавірус абрынуўся на Гомельскую вобласць
ФОТА: «Наша Ніва»

Успышкі адбыліся на заводах, у школах і сярод медыкаў.

Новыя асяродкі каранавірусу ў Гомельскай вобласці. Выпадкі заражэння выяўленыя ў школах Жлобіна і Калінкавічаў, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У Жлобіне ў школе №9 у аднаго з навучэнцаў 5-га класа знайшлі каранавірус, увесь клас цяпер на прымусовай ізаляцыі, астатнія вучні ходзяць у школу», – піша жыхар Жлобіна.

«Гомельскі завод ліцця і нармаляў. Успышка каранавірусу, шмат супрацоўнікаў знаходзяцца на бальнічным з пацверджаным Covid-19 і проста пнеўманіямі», – паведамляе супрацоўнік заводу.

«Калінкавічы, Гомельская вобласць. Пацверджаны Сovid-19 у сярэдняй школе №7 у двух вучняў 2-га класа. Вучні гэтага класа і настаўнік адпраўленыя на самаізаляцыю, астатнія супрацоўнікі і дзеці ва ўстанове працуюць і вучацца. Пару дзён таму ў школе праведзеная дэзынфекцыя супрацоўнікамі санстанцыі», – піша чытач канала з Калінкавічаў.

«Гомельская вобласць, аграгарадок Валасовічы. Чатыры дні таму забралі з "каронай" фельчарку з мясцовага фельчарска-акушэрскага пункта. На днях прыязджалі апрацоўваць яе дом. Учора раніцай забралі яшчэ трох чалавек. Фельчарка абслугоўвала чатыры вёскі, практычна паўсюль адны старыя», – паведамляе падпісант канала.

«У горадзе Мазыры ў політэхнічным каледжы пацверджаныя два выпадкі каранавірусу ў вучняў, група на карантыне. Загадчык аддзялення таксама з пацверджаным тэстам на Covid-19, знаходзіцца на ШВЛ. Каледж працуе ў штатным рэжыме», – піша чытач канала.

У дзіцячым садку №1 у Добрушы пацвердзіўся каранавірус у выхавальніцы. Садок закрылі, узялі тэст у дзяцей. У аднаго дзіцяці паказаў станоўчы вынік», – паведамляе падпісант канала.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках