24 красавiка 2024, Серада, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБФФ заклікае клубы маўчаць пра сітуацыю з каранавірусам

4
АБФФ заклікае клубы маўчаць пра сітуацыю з каранавірусам

Заражаныя футбалісты ёсць ужо як мінімум у трох беларускіх камандах.

Дом футбола разаслаў клубам падрабязныя рэкамендацыі, як праводзіць працу ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Прадстаўнік федэрацыі футбола, як і адзін з клубаў, пацвердзілі сапраўднасць дакумента tut.by.

Дакумент узгоднены з дырэктаркай ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту» Малёванай Ірынай Анатольеўнай.

Нагадаем, у траўні ў клубах, якія выступаюць у вышэйшай лізе, некаторыя футбалісты злеглі з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю. «Мінск» прапусціў ужо два туры. Кіраўніцтва ідзе на кантакт з прэсай вельмі неахвотна.

Таксама падазрэнні на хваробу гульцоў ёсць у «Іслачы» і «Тарпеда-БелАЗа».

Цікава, што сярод захадаў рэкамендуюць выключыць усе кантакты з прэсай.

Сярод іншых захадаў у арганізацыі супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў значацца:

- абмежаваць знаходжанне спартоўцаў у месцах збору людзей, карыстанне грамадскім транспартам, строга выконваць сацыяльную дыстанцыю. Пры неабходнасці наведвання грамадскіх месцаў выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны (маскі, пальчаткі, антысептыкі);

- у выпадку пацверджання наяўнасці каранавіруснай інфекцыі ўстанаўліваюцца кантакты першага ўзроўню (якія пражываюць у адной кватэры, пакоі, блоку інтэрната) і кантакты другога ўзроўню (якія маюць магчымы кантакт па месцы пражывання, работы);

- кантакты першага ўзроўню з адмоўнымі вынікамі тэставання прадаўжаюць удзел у трэніровачным працэсе і гульнях чэмпіянату;

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках