19 красавiка 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як каранавірус распаўсюджваецца ў камерцыйных арганізацыях Менска

3
Як каранавірус распаўсюджваецца ў камерцыйных арганізацыях Менска

Інфекцыя распаўсюджваецца ў ЗАТ «Белбізнэслізінг».

Telegram-канал «Баста!» публікуе аповед работніка ЗАТ «Белбізнэслізінг».

«Асяродак каранавіруса быў выяўлены на 3-м паверсе будынка на вуліцы Каржа, 11а у Менску, у бухгалтэрыі ЗАТ «Белбізнэслізінг», - піша чытач. - Бухгалтарка з пацверджаным тэстам трапіла ў лякарню хуткай дапамогі.

Кантактамі 1-га ўзроўню назвалі толькі траіх, якія працавалі з ёй у адным кабінеце. Іх адправілі на ізаляцыю і зрабілі тэсты яшчэ 12 траўня. Астатнія супрацоўнікі, а ўсяго іх у фірме блізу дваццаць, на ізаляцыю змешчаныя не былi i тэсты ім не праводзіліся. Дэзінфекцыі таксама ніякай праведзена не было.

У панядзелак 18 траўня з высокай тэмпературай і язвамі ў горле злегла супрацоўніца з іншага аддзела гэтай арганізацыі, якая працавала на 2 паверсе. Што з ёй - невядома, тэст не рабіўся.

20 траўня стала вядома, што ў яшчэ адной супрацоўніцы з бухгалтэрыі, у якой бралі тэст 12 траўня, прыйшоў станоўчы вынік на Covid-19.

Усе аддзелы працуюць узаемазвязана, цэлы дзень людзі сноўдаюць з аддзела ў аддзел. Агульны санвузел і кухня. Плюс яшчэ ў гэтым будынку працуюць супрацоўнікі банка і ходзяць кліенты, у тым ліку і фізічныя асобы на першы і другі паверхі.

Гэтая сітуацыя проста абуральная, тэсты праводзіліся толькі тром супрацоўнікам, на ізаляцыю адправілі таксама толькі трох супрацоўнікаў, дэзінфекцыю не выраблялі. А асяродак усё расце, супрацоўнікі могуць з'яўляцца пераносчыкамі і распаўсюджваць вірус».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках