24 красавiка 2024, Серада, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік урада Польшчы: Мы выратавалі мільёны працоўных месцаў

4
Кіраўнік урада Польшчы: Мы выратавалі мільёны працоўных месцаў
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Са слоў Матэвуша Маравецкага, лета пакажа, што дзякуючы «Фінансаваму шчыту» Польшчы ўдалося ўтрымаць рынкі.

Кіраўнік урада Польшчы Матэвуш Маравецкі наведаў у Глівіцэ, у Сілезскім ваяводстве прадпрыемства Elsit для вытворчасці элементаў для электрычных інсталяцый, паведамляе «Польскае радыё».

На сустрэчы з работнікамі фірмы прэм'ер-міністр сказаў, што з самага пачатку эпідэміі каранавіруса ўрад засяродзіўся на абароне здароўя і жыцця палякаў, а таксама на выратаванні эканомікі. Матэвуш Маравецкі адзначыў, што ягоны кабінет ствараў праграмы дапамогі, каб абараніць фірмы ад банкруцтва, а работнікаў ад звальненняў у перыяд пандэміі каранавіруса.

«Пра гэта мы думалі, перш за ўсё, у кантэксце «Фінансавага шчыта», каб не дапусціць знішчэння капіталу чалавечых рук, капіталу ведаў. Сёння мы знаходзімся на павароце, у пераломным моманце. Чэрвень і ліпень пакажуць, што фірмы змаглі гэты капітал ведаў зберагчы, што рынкі ўдалося ўтрымаць. Дзякуючы дапамозе ў рамках «Фінансавага шчыта» мы выратавалі мільёны працоўных месцаў», - сказаў прэм'ер-міністр Польшчы.

Матэвуш Маравецкі таксама нагадаў, што ўрад праводзіць мерапрыемствы, закліканыя зберагчы польскія фірмы ад іх пераходу ў рукі замежнага капіталу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках