25 красавiка 2024, Чацвер, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі зафіксаваная найбольшая колькасць смерцяў ад каранавіруса за дзень

3
У Расеі зафіксаваная найбольшая колькасць смерцяў ад каранавіруса за дзень
ФОТА: MOSCOW NEWS AGENCY (REUTERS)

Усяго ад COVID-19 у РФ памерлі паводле афіцыйных звестак 3 249 чалавек.

У Расеі за мінулы дзень ад каранавіруснай інфекцыі памерлі 150 чалавек. Гэта самая вялікая колькасць смерцяў за дзень з пачатку эпідэміі. Усяго ад COVID-19 памерлі паводле афіцыйных звестак 3 249 чалавек, паведамляе «Радыё Свабода».

За мінулы дзень у Расеі выяўленыя 8 894 новыя інфікаваныя - гэта на 45 чалавек больш, чым днём раней. Агульная колькасць інфікаваных дасягнула 326 448, паведамляе аператыўны штаб.

Ачунялі за дзень больш за 7 тысяч чалавек, а агульная колькасць ачунялых амаль дасягнула 100 тысяч.

Больш за ўсё новых выпадкаў інфікавання па-ранейшаму ў Маскве - блізу 3 тысяч. Масква і Маскоўская вобласць цягам доўгага часу забяспечвалі асноўны рост распаўсюджвання захворвання ў краіне. Цяпер гэта адбываецца за кошт іншых рэгіёнаў.

Як у Расеі ўлічваюць смерці ад COVID-19

13 траўня 2020 года Маскоўскі дэпартамент аховы здароўя апублікаваў заяву, у якой патлумачыў, як улічваюцца ў статыстыцы памерлыя ад каранавіруснай інфекцыі. Міністэрства фактычна прызнала, што як мінімум не цалкам выконвае рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ), згодна з якімі з мэтай уніфікацыі сусветнай статыстыкі хвароба COVID-19 «павінна быць запісаная як прычына смерці ў медыцынскім пасведчанні аб смерці для ўсіх памерлых, у якіх яна выклікала або як мяркуецца, выклікала смерць, або спрыяла ёй», нават калі гэта «не супадае з тым, што з'яўляецца прымальным з чыста медыцынскага пункту гледжання». У якасці дапушчальных выняткаў САЗ прыводзіць прыклад, калі чалавек з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй памірае ў выніку ДТЗ. У той жа час, у некаторых выпадках САЗ дапускае ўказанне і іншых прычын смерці ў хворых на COVID-19, напрыклад, інфаркту міякарда.

У заяве Масгарздароўя прызнаецца, што больш за 60% смерцяў ад COVID-19 былі ўлічаныя расейскай статыстыкай як смерці «ад відавочных альтэрнатыўных прычын», такіх як той жа інфаркт, інсульт, рак у тэрмінальнай стадыі і іншыя. У заяве не гаворыцца пра тое, што гэтая практыка будзе перагледжаная ў адпаведнасці з рэкамендацыямі САЗ. Такога ж прынцыпу атрыбуцыі смерцяў пацыентаў з каранавірусам прытрымліваюцца як мінімум у некалькіх расейскіх рэгіёнах, напрыклад, у Чэлябінскай вобласці: тут афіцыйная статыстыка адкрыта дзеліць памерлых з пацверджаным каранавірусам на тых, у каго COVID-19 стаў «асноўнай» прычынай смерці, і тых, у каго ён быў «спадарожным захворваннем».

Карантынныя захады ў сувязі з інфекцыяй у Расеі пачалі ўводзіць у канцы сакавіка. 11 траўня прэзідэнт РФ Пуцін заявіў, што рэгіёны могуць пачаць прымаць пастановы пра паслабленне так званага рэжыму самаізаляцыі. У Маскве гэты рэжым цяпер падоўжаны да 31 траўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках