25 красавiка 2024, Чацвер, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца прэзідэнта ЗША: РФ выкарыстоўвала Дамову аб адкрытым небе для сачэння за Трампам

3
Дарадца прэзідэнта ЗША: РФ выкарыстоўвала Дамову аб адкрытым небе для сачэння за Трампам

Са слоў Роберта О'Браэна, Амерыка наважыла выйсці з дамовы, бо яна несправядлівая.

Белы дом абвінаваціў Расею ў выкарыстанні Дамовы аб адкрытым небе для сачэння за прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Пра гэта 22 траўня ў эфіры тэлеканала Fox News заявіў Роберт О'Браэн, дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў нацыянальнай бяспецы, піша gordonua.com.

Ён адзначыў, што ЗША наважылі выйсці з дамовы, бо яна несправядлівая. Са слоў дарадцы Трампа, адкрытым было толькі неба ЗША для Расеі, тады як «неба над Расеяй для ЗША было закрытым». О'Браэн нагадаў, што РФ не дазваляла праводзіць назіральныя палёты над Калінінградам або мяжой з Грузіяй.

У той жа час, заявіў прадстаўнік адміністрацыі Трампа, расейцы «лёталі над Белым домам, лёталі над грамадзянскай інфраструктурай».

«Яны адсочвалі, дзе можа знаходзіцца прэзідэнт: [у рэзідэнцыі] Кэмп-Дэвід або Бедмінстэры (у гэтым горадзе знаходзіцца гольф-клуб Трампа). Яны выкарыстоўвалі дамову не належным чынам», - мяркуе О'Браэн.

Дамову аб адкрытым небе падпісалі ў 1992 годзе ў Хельсінкі. Яна дазваляла краінам-падпісантам праводзіць няўзброеныя назіральныя палёты над тэрыторыямі адна адной.

У жніўні 2018 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп замарозіў Дамову аб адкрытым небе з Расеяй.

27 кастрычніка 2019 года, спасылаючыся на звесткі двух амерыканскіх чыноўнікаў, The Wall Street Journal паведаміў, што Трамп падпісаў нейкі дакумент аб намеры ЗША выйсці з Дамовы аб адкрытым небе, але канчатковую пастанову не прыняў.

21 траўня Трамп пацвердзіў, што праз шэсць месяцаў ЗША выйдуць з дамовы. Як заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа, РФ ператварыла Дамову аб адкрытым небе ў «інструмент запалохвання і пагрозаў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках