20 красавiка 2024, Субота, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Міністэрства аховы здароўя і Лукашэнка падманулі медыкаў

18
Як Міністэрства аховы здароўя і Лукашэнка падманулі медыкаў

Лекар адной з менскіх бальніц пра тое, чаму медыкаў прымушаюць ставіць дыягназ «пнеўманія» замест каранавіруса.

Як Міністэрства аховы здароўя і Лукашэнка падманулі медыкаў з «даплатамі за Covid-19» і чаму медыкаў прымушаюць ставіць дыягназ «пнеўманія». Піша тэлеграм-каналу «Баста» лекар адной з менскіх бальніц:

«Лукашэнка наабяцаў медыкам надбавак за лячэнне хворых на Covid-19, Каранік гэтыя абяцанні пацвердзіў, - кажа ён. - Знайшоўся нават хтосьці, хто ім паверыў.

Высветлілася, што лекары і іншыя медработнікі павінны даводзіць, што яны кантактавалі з хворымі на каранавірус, падрахоўваючы ледзь не штохвілінны час гэтага кантактавання.

Пры гэтым трэба, каб дыягназ стаяў выразны Covid-19, таму мудрагелістыя ашуканцы з атачэння Лукашэнкі забаранілі лекарам яго ставіць. У нас жа краіна «шчасная», а людзі тысячамі павінны паміраць не ад каранавіруса, а ад пнеўманіі. Вы стаўце дыягназ «пнеўманія», а плаціць мы вам будзем толькі за Covid-19.

Жадаеце больш - дакажыце, вось вам тэсты, рабіце. Толькі працуюць яны ў 15-20% выпадкаў, таму свае рэальныя рызыкі дзяліце на пяць мінімум, адразу. У райцэнтрах тэстаў не проста не стае, не стае катастрафічна, людзі чакаюць вынікаў нашмат даўжэй, чым заяўленыя 5-7 дзён, медыкі чакаюць разам з імі, увесь гэты час недзе ў глыбінях іх свядомасці яшчэ цепліцца надзея на тое, што Лукашэнка іх не падмане.

Не спадзявайцеся, падмане, знойдзе выхад зрабіць так, каб вы і далей клалі свае галовы на плаху дзеля яго дабрабыту.

Пацыентам таксама спадзявацца не варта, асабліва пажылым. Бо яны не патрэбныя Лукашэнку і ягонаму асяродку. Таму і не кладуць людзей у бальніцы, таму і не рыхтаваліся ўлады да маштабнай эпідэміі, хоць ведалі, што будзе менавіта так».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках