24 красавiка 2024, Серада, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Доме міласэрнасці пад Кобрынам - успышка каранавіруса

У Доме міласэрнасці пад Кобрынам - успышка каранавіруса
ФОТА З САЙТА ДОМА МІЛАСЭРНАСЦІ

Хварэюць і пастаяльцы, і работнікі.

У 26 пастаяльцаў і 8 супрацоўнікаў Дома міласэрнасці ў вёсцы Імянін Кобрынскага раёна выявілі каранавірус, паведамілі tut.by ў адміністрацыі ўстановы.

Дом міласэрнасці працуе на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага цэнтра «Жамчужынка» ў вёсцы Імянін. Тут пражываюць пажылыя і людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якім патрэбны пастаянны догляд.

Заўсёды, яшчэ да ўспышкі каранавірусу, ва ўстанове «прымаліся сур'ёзныя супрацьэпідэміялагічныя захады», распавёў дырэктар ДАЦ «Жамчужынка» Павел Мішчанка:

- У нас, можна сказаць, карантын быў заўсёды. Мы рэгулярна апрацоўваем усе памяшканні. У тым ліку ставім у пакоях бактэрыцыдныя лямпы. Калі мы толькі пачулі, што ідзе вірус, мы ўвялі больш строгія захады: абмежавалі наведванне, не дапускалі нават сваякоў пастаяльцаў.

ФОТА З САЙТА ДОМА МІЛАСЭРНАСЦІ

Тыдзень таму каранавірус пацвердзіўся ў 26 з 39 пастаяльцаў Дома міласэрнасці, паведаміў Павел Мішчанка.

Усе пастаяльцы ізаляваныя, пражываюць у аднамесных нумарах. Ежу ім разносяць па пакоях.

Станоўчыя тэсты таксама ў васьмі супрацоўнікаў Дома міласэрнасці. Сярод іх - і загадчык Ігар Мікляеў. Усе лечацца амбулаторна.

Работнікі з адмоўным тэстам пражываюць на тэрыторыі «Жамчужынка».

Дырэктар «Жамчужынка» таксама на бальнічным.

- Тэст у мяне бралі двойчы. Першы, 14 траўня, быў станоўчы. Другі ўзялі, але выніку пакуль няма. Сказалі, што яшчэ прыедуць і трэці раз возьмуць, - адзначыў Павел Мішчанка.

Дом міласэрнасці ў Імяніны - некамерцыйная ўстанова. Ён утрымліваецца за кошт пэўнага працэнта асабістых сродкаў саміх жыхароў (частка пенсіі), якія пакрываюць блізу двух трацін усіх выдаткаў, таксама добраахвотных ахвяраванняў цэркваў, прыватных асоб і іншых спонсараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках