23 красавiка 2024, aўторак, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Baza: Кадыраў знаходзіцца ў цяжкім стане

Baza: Кадыраў знаходзіцца ў цяжкім стане
ФОТА: KP.RU

Лекары мяркуюць, што кіраўнік Чачэніі заразіўся каранавірусам блізу двух-трох тыдняў таму.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане, лекары дыягнаставалі ў яго каранавірус, паведамляе праект Baza.

Паводле словаў крыніцаў Baza, лекары мяркуюць, што Кадыраў заразіўся блізу двух-трох тыдняў таму падчас наведвання кіраўніка Урус-Мартанаўскага раёна Чачні Валіда Абдурашыдава ў лякарні.

«Абдурашыдаў быў хворы на каранавірус, і ягоны кіраўнік Рамзан Кадыраў надумаў падтрымаць яго. Аднак кіраўнік увайшоў у “чырвоную зону” ў нядбайна накінутым халаце і ў лёгкай масцы, з-пад якой тырчала барада. Ён нават абняў хворага», – піша Baza.

Раней праект паведамляў, што Кадырава на самалёце даставілі ў адну з найлепшых клінік Масквы з падазрэннем на каранавірус. Паводле іх інфармацыі, першыя сімптомы хваробы кіраўнік Чачэніі спісваў на ВРВІ, але пазней ягоны стан пачаў хутка пагаршацца, і лекары параілі яму звярнуцца ў маскоўскія лякарні.

У інфармацыйнай управе кіраўніка і ўрада Чачні не змаглі пракаментаваць інфармацыю пра тое, што кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю шпіталізаваны ў адну з маскоўскіх клінік. «Мы ніякай інфармацыі не даем», – адказаў прадстаўнік управы на запыт расейскага сайта Znak.com.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках