20 красавiка 2024, Субота, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У нас нейкая дзікая сістэма падліку»: Падман уладаў абурыў медыкаў па ўсёй Беларусі

19
«У нас нейкая дзікая сістэма падліку»: Падман уладаў абурыў медыкаў па ўсёй Беларусі

Медработнікі гатовыя звальняцца праз жульніцтва з надбаўкамі да заробкаў.

Медыкі па ўсёй Беларусі за красавік атрымалі настолькі нізкія заробкі адносна аб'ёмаў праведзенай працы, што гатовыя проста звальняцца, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У нас у шпіталі нейкая дзікая сістэма падліку “кавідных” хворых, за якіх нам нібыта павінны даплачваць, – піша працаўніца адной з менскіх лякарняў. – Я медсястра, працую цяпер часам чацвёра сутак праз адны з невялікімі перапынкамі на сон і ежу, якую нават часу няма разагрэць. У красавіку працавала таксама, пры гэтым мне налічылі мае “законныя паўтары стаўкі” і 10 рублёў даплаты. За месяц!

Калі я і далей прадоўжу так працаваць, то мне ўвогуле можна будзе не плаціць, а наадварот, нават здымаць з мяне за тое, што я жыву ў лякарні.

Дзесяць рублёў даплаты за “кавідных”, якіх нібыта няма, пры гэтым у нас у аддзяленні ляжаць адны пнеўманіі, і тэсты робяцца адзінкава.

Аднагрупніца працуе ў іншым горадзе, таксама медсястра, іх падманулі таксама, але іх галоўны лекар у адрозненне ад нашага не пахмыляўся ім у твар і не хаваўся, а сабраў калектыў і папрасіў прабачэння, хоць бы паспрабаваў зняць з сябе віну.

Калі за травень налічаць гэтак сама, то буду звальняцца, кароўнікі чысціць ужо больш выгадна, чым медсястрой працаваць. Ды і бяспечней».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках