24 красавiка 2024, Серада, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся звесткі пра пашкоджанне 70% лёгкіх у Кадырава

З'явіліся звесткі пра пашкоджанне 70% лёгкіх у Кадырава
Фотa: kp.by

Кіраўнік Чачні знаходзіцца ў маскоўскай лякарні.

З'явіліся звесткі пра пашкоджанне 70 адсоткаў лёгкіх кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Пра гэта піша «Комсомольская правда» са спасылкай на крыніцу.

Паводле інфармацыі суразмоўцы выдання, большая частка лёгкіх кіраўніка Чачні пашкоджаная. Гэта сведчыць пра тое, што хвароба працякае ў цяжкай форме.

У кіраўніка Чачні падазраюць каранавірус. Ён знаходзіцца ў маскоўскай лякарні.

Заражэнне кіраўніка Чачні каранавірусам адбылося блізу двух-трох тыдняў таму, калі ён наведваў у лякарні кіраўніка Урус-Мартанаўскага раёна рэспублікі Валіда Абдурашыдава.

Пра магчымае заражэнне Кадырава каранавірусам стала вядома напярэдадні, 21 траўня. Удакладнялася, што ён знаходзіцца пад меднаглядам у Маскве. У Чачні гэтую інфармацыю аспрэчылі, заявіўшы, што лідар здаровы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках