18 красавiка 2024, Чацвер, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя асяродкі COVID-19 у Менскай вобласці: Вірус лютуе на прадпрыемствах і ў Слуцкай кадэцкай вучэльні

Новыя асяродкі COVID-19 у Менскай вобласці: Вірус лютуе на прадпрыемствах і ў Слуцкай кадэцкай вучэльні

Людзі на заводах хварэюць цэлымі брыгадамі.

Чытачы паведамляюць пра новыя асяродкі Covid-19 у Менскай вобласці. Заражэнне знойдзенае ў Слуцкай кадэцкай вучэльні, а таксама ў Заслаўі, Маладзечне і Капыльскім раёне, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У Заслаўі распаўсюджваецца эпідэмія каранавірусу. З кожным днём усё часцей ездзяць хуткія па горадзе. Пазаўчора пасля 20-й ехала хуткая ў двары, дзе інтэрнат медработнікаў і настаўнікаў, насупраць школы №2. Медперсанал у супрацьчумных касцюмах, кіроўца ў звычайнай вопратцы», – піша чытач канала.

«Капыльскі раён, вёска Лугавая. Мужчына 35 гадоў, на самаізаляцыі. Да яго прыязджала хуткая з праверкай самаадчування», – паведамляе падпісант канала.

«У Маладзечне сваякі працуюць на мясакамбінаце ТАА "Вялес-Міт". Амаль палова кожнай брыгады хварэе. Сімптомы – як прастуда, у некага ціск скача, а потым ставяць дыягназ пнеўманія. Перасоўванне паміж цэхамі забаранілі. Хутка працаваць не будзе каму. Гэта пра корпус, які знаходзіцца ў горадзе», – піша чытач канала.

«Маладзечна, Менская вобласць. Мая мама хварэе на каранавірус. Мала таго, што ўсім вядома пра тое, што тэст робяць "ад аднаго да трох" дзён, хоць тэст маёй маме зрабілі толькі за 7, дык яе яшчэ і выпісалі сёння, з пнеўманіяй на КТ і не атрыманым вынікам другога тэсту. Да таго як легчы ў лякарню, яна каля тыдня знаходзілася дома, кантактуючы з жыхарамі дома. У шпіталі ёй заявілі, што больш за 14 дзён хворых на каранавірус не трымаюць. Нам зрабілі тэст учора, натуральна, выніку яшчэ няма. І сёння маю маму выпісалі са шпіталя на ізаляцыю. Тэлефануем са скаргамі на гарачую лінію – адказу няма. Вось такая вось у нас медыцына», – паведамляе падпісант канала.

«Каранавірус знойдзены ў шматлікіх навучэнцаў Слуцкай кадэцкай вучэльні, ідуць разборы, паводле папярэдніх звестак, заражэнне пайшло ад фізрука гэтай установы. Многія шпіталізаваныя», – піша чытач канала.

«Дырэктар Слуцкай кадэцкай вучэльні знаходзіцца ў шпіталі на лячэнні з пацверджаным Covid-19», – паведамляе падпісант канала.

«Прывезлі дваіх дзяцей з каранавірусам; троху старэйшыя за чатыры гады з Нясвіжа да нас у лякарню ў Клецк», – піша супрацоўніца лякарні.

«Гатава, Менскі раён. У харчовай краме "Вясёлкавы" захварэла загадчыца, хадзіла на працу. Яшчэ, кажуць, з 1 траўня хварэла. Крама зачыненая», – паведамляе падпісант канала.

«У Валожыне ў школе №1 захварэла некалькі настаўнікаў» – піша чытачка канала.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках