23 красавiка 2024, aўторак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэпартамэнт ЗША абвесціў грант на выкрыццё дэзынфармацыі з Расеі

7
Дзярждэпартамэнт ЗША абвесціў грант на выкрыццё дэзынфармацыі з Расеі

Памер гранту складае $ 250 тысячаў, прыём заявак заканчваецца 20 чэрвеня.

Бюро міжнародных сувязяў з грамадскасцю Дзярждэпартамента ЗША мае намер выдаць грант на "выкрыццё расейскай дэзынфармацыі ў галіне аховы здароўя". Інфармацыя пра конкурс апублікаваная на сайце grants.gov у пятніцу, 22 траўня. Прыём заявак заканчваецца 20 чэрвеня, паведамляе dw.com.

Сума гранту складае 250 000 даляраў. Установа прапануе вылучыць гэтыя грошы "арганізацыі з досведам аналізу процідзеяння расейскай дэзынфармацыі".

Мяркуецца, што пераможца конкурсу апублікуе "справаздачу пра расейскія і савецкія кампаніі дэзынфармацыі, якія маюць дачыненне да здароўя".

Між тым амбасада Расеі ў Вашынгтоне выступіла з крытыкай падобнай ініцыятывы.

Выданні The Financial Times і The New York Times раней апублікавалі матэрыялы пра тое, што колькасць памерлых ад наступстваў заражэння каранавірусам SARS-CoV-2 у Расеі магла быць на 70 адсоткаў вышэйшай, чым у афіцыйнай статыстыцы.

МЗС РФ запатрабавала ад выданняў аспрэчыць гэтыя публікацыі. Паводле звестак аператыўнага штаба, на стан 22 траўня ў Расеі выяўлена 326 448 інфіцыраваных, а 3249 чалавек памерлі ад наступстваў захворвання на COVID-19.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках