29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім хакейным клубе «Юнацтва» схавалі смерць супрацоўніка ад COVID-19

6
У менскім хакейным клубе «Юнацтва» схавалі смерць супрацоўніка ад COVID-19

Эпідэмія накрыла сталіцу з новай сілай.

Каранавірус распаўсюджваецца на прадпрыемствах і арганізацыях Менска. Новыя выпадкі, пра якія пішуць чытачы тэлеграм-канала «Баста!».

«Менск, хакейны клуб "Юнацтва". Кіраўніцтва схавала смерць супрацоўніка з пацверджаным каранавірусам яшчэ 10 дзён таму. Адзін супрацоўнік у шпіталі з пацверджаным дыягназам у цяжкім стане, яшчэ адзін дома. Дэзынфекцыю пачалі праводзіць толькі ўчора. А там дзеці займаюцца, іх выводзяць на трэніроўкі. Інфармацыя ад бацькоў хаваецца», – піша жыхар Менска.

«Менск, дзіцячая паліклініка №11 ва Уруччы. Спрабавала патрапіць да вузкіх спецыялістаў, але не лёс, у даведцы сказалі, што два афтальмолагі злеглі з пнеўманіямі, адна з пацверджаным каранавірусам, другая чакае. ЭКГ рабіць няма каму», – паведамляе чытачка канала.

«Інфармацыя па прадпрыемстве "Белнііліт" у Менску. Захварэлы супрацоўнік з каранавірусам у лякарні, але яму лепш, узялі або павiнны былi ўзяць тэсты ў кантактаў», – піша мянчук.

«Менск, Маякоўскага, 22/2. Ёсць пацверджаныя выпадкі заражэння ў камітэце аховы здароўя, камітэце працы і сацабароны, управе культуры», – паведамляе падпісант канала.

«Менскі маргарынавы завод. Пяць чалавек забралі з каранавірусам», – піша чытач канала.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках