20 красавiка 2024, Субота, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства адукацыі назвала рэзервовыя дні правядзення ЦТ

2
Міністэрства адукацыі назвала рэзервовыя дні правядзення ЦТ

Апублікаваны графік для тых, хто не зможа здаць тэсты ў асноўны дзень.

Міністэрства адукацыі вызначылася з рэзервовымі днямі цэнтралізаванага тэставання. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным інтэрнэт партале.

ФОТА: TUT.BY

Згодна з пастановай, здаць ЦТ тым, хто не зможа гэтага зрабіць з важкай прычыны ў асноўны дзень, можна будзе:

Беларуская і расейская мова – 19 ліпеня, 21 ліпеня.

Усе астатнія прадметы – 19 і 23 ліпеня.

– Калі абітурыент не трапляе на цэнтралізаванае тэставанне ў асноўныя або ў рэзервовыя дні, то яму давядзецца паступаць налета, – раней растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Нагадаем, у сувязі з пандэміяй цэнтралізаванае тэставанне сёлета перанеслі на два тыдні. У чацвер, 21 траўня, Міністэрства адукацыі апублікавала новы графік ЦТ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках