19 красавiка 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уся краіна павінна стаць блогерамі

5
Уся краіна павінна стаць блогерамі
Алесь Круткин

Выратаваць людзей, вызваліць Беларусь.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша вядомы блогер і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алесь Круткін:

«Выратаваць людзей, заваяваць вуліцу, вызваліць краіну.

Самая галоўная задача на сёння – гэта захаваць здароўе і жыцці людзей. Таму ў цяперашняй сітуацыі, калі Лука раздзімае пажар каранавірусу па ўсёй краіне і нясе смерць у дамы беларусаў, важна зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб нашы суайчыннікі падчас Народнага карантыну байкатавалі розныя парады 3 ліпеня, славянскія базары, і іншыя выбары смерці.

Стварайце сотні відэаблогаў ва ўсіх райцэнтрах і здымайце сюжэты пра “кавід-19”! Уся краіна павінна стаць блогерамі – ад Браслава да Жыткавічаў, ад Астраўца да Крычава. Бярыце ў рукі тэлефоны і няхай увесь свет даведаецца праўду! Наша сіла ў праўдзе.

Калі пандэмія пойдзе на спад, мы павінны сказаць усёй краінай – гэта наш горад! Гэта наша вуліца! Ва ўсіх гарадах трэба будзе выйсці на святкаванне перамогі над каранавірусам і на пахаванне рэжыму вар'ята дыктатара. Як нашы продкі ў траўні 1945. З кветкамі. Мы павінны заваяваць вуліцу. Вуліца – гэта рух. А рух – гэта жыццё. І мы адсвяткуем перамогу над смерцю. І над Пажыральнікамі Смерці з калгаснай мафіі.

Гэты год самы цяжкі ў найноўшай гісторыі Беларусі. Але ён стане годам надзеі. 2020 – гэта год беларускай мары. А галоўная мара ў мільёнаў беларусаў – вызваліцца ад прыніжэння, хамства з боку акупантаў-лукашэнкаўцаў, няспынных дурных праверак, тупых прыдзірак, нагляду і стаць гаспадарамі на сваёй зямлі. Уздыхнуць здаровымі і чыстымі лёгкімі паветра свабоды. Сёлета мы вызвалімся».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках