5 чэрвеня 2020, Пятніца, 2:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскія медыкі: Як толькі мы выйшлі, БТ адразу апусціла свае камеры і перастала здымаць

9
Бабруйскія медыкі: Як толькі мы выйшлі, БТ адразу апусціла свае камеры і перастала здымаць
ФОТА: ONLINER.BY

Новыя падрабязнасці пра бунт супраць несправядлівай аплаты падчас эпідэміі COVID-19.

Медработнікі хуткай дапамогі з Бабруйска, якія звярнуліся да прэзідэнта з нагоды даплатаў, абурыліся здымкамі сюжэту для тэлеканала «Беларусь 1». Паводле іх словаў, інтэрв'ю тэлеканалу давалі некалькі чалавек, якія атрымалі надбаўкі, а меркаванне тых, хто падпісваў ліст Лукашэнку, не спыталі. Некалькі дзясяткаў медыкаў выйшлі да здымачнай групы і кіраўніцтва, якое таксама прысутнічала на месцы, і задалі свае пытанні. Атрымаўся стыхійны мітынг, піша onliner.by.

– Мы ўбачылі, як у двары каля машынаў здымачная група тэлеканала «Беларусь 1» здымала сюжэт, – расказалі медыкі. – Там было наша кіраўніцтва, а таксама некалькі супрацоўнікаў, якія атрымалі надбаўкі. Мы надумалі выйсці да журналістаў канала і сказаць сваё меркаванне.

– Журналісты адразу апусцілі камеры і перасталі здымаць. Тыя супрацоўнікі, якія ўдзельнічалі ў здымках, адразу ж махнулі рукой і адмовіліся гаварыць. Кіраўніцтва клікала нас у актавую залу, але мы не пагадзіліся, засталіся размаўляць на вуліцы.

ФОТА: ONLINER.BY

– Мы задавалі пытанні, чаму чыноўнікі сабатуюць указ прэзідэнта №131, чаму не даносяць да яго нашы галасы, – расказалі медработнікі.

ФОТА: ONLINER.BY

На запісе, які супрацоўнікі даслалі ў рэдакцыю, відаць, як медыкі абураюцца сітуацыяй. Яны кажуць, што не заўсёды зразумела з званка, хварэе пацыент на COVID-19 ці не.

ФОТА: ONLINER.BY

– Мы прыязджаем на выклік без абароны, а там высвятляецца, што хворы – кантакт першага ўзроўню. І колькі такіх выклікаў! – абураюцца супрацоўнікі хуткай. – Мы ж усе працуем з COVID-пацыентамі.