25 красавiка 2024, Чацвер, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы абрынуліся з жорсткай крытыкай на Міністэрства адукацыі

8
Беларусы абрынуліся з жорсткай крытыкай на Міністэрства адукацыі

Бацькі беларускіх школьнікаў патрабуюць скасавання або пераносу выпускных экзаменаў.

Бацькі беларускіх школьнікаў патрабуюць скасавання або пераносу выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

«Да апошняга была вера, што розум пераможа, – піша адна з падпісчыцаў. – Да апошняга спадзявалася, што хоць дзяцей і старых пашкадуюць. Што іх можна зберагчы нават самім, у сваіх сем'ях, пакінуўшы дзяцей дома, самастойна іх навучаючы два месяцы, не патрабуючы ад дзяржавы нічога. Скараціўшы да мінімуму перасоўванне дзядуляў і бабуляў, якія жывуць супольна.

Але не, цяпер, даслаўшы 52 тысячы адзінаццацікласнікаў і 76 тысячаў дзевяцікласнікаў на экзамены заражаць адно аднаго і настаўнікаў, шанцаў выратаваць дзяцей і старых, у дамы якіх яны вернуцца пасля такіх выпрабаванняў, мала.

Няўжо нельга скасаваць тое, што цяпер не жыццёва важнае? Дзеці хварэюць ад каранавірусу так сама, як і дарослыя, але яшчэ і бессімптомнымі носьбітамі могуць быць. За што?»

«Ліцэй №1 у Менску. У нашай навучальнай установе адбылася ўспышка Covid-19, – піша чытач з Менска. – Шэсць настаўнікаў знаходзяцца на самаізаляцыі да 28 траўня, цэлы клас дзяцей таксама на самаізаляцыі, 24 чалавекі. Сярод вучняў і настаўнікаў мноства кантактаў першага ўзроўню, ёсць хворыя.

Міністэрства адукацыі апублікавала даты правядзення выпускных экзаменаў. Сёлета 224 школьнікі здаюць выпускныя іспыты ў нашай навучальнай установе. У кожным класе будзе прысутнічаць не менш за 20 дзяцей і 4 настаўнікі, якія з'яўляюцца кантактамі першага ўзроўню. Міністэрства адукацыі не ў стане гарантаваць бяспеку правядзення экзаменаў. Настаўнікі і вучні апынуліся ў безвыходным становішчы».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках