29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Віцебска працоўныя выявілі цікавыя артэфакты

1
У цэнтры Віцебска працоўныя выявілі цікавыя артэфакты
ФОТА: EURORADIO

Цяпер за працамі на аб'екце назірае археолаг.

У гістарычным цэнтры Віцебска, у раёне вуліцы Талстога, працоўныя пракладалі траншэю і выявілі цікавыя артэфакты. З усходняга краю ў ёй заўважылі сцяну знесенага будынка, а з паўночнага боку адкрыліся скляпеністыя праёмы, складзеныя з старадаўніх цаглінаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Насупраць уваходу ў Васкрасенскую царкву працоўныя ўскрываюць пракладзеную тут раней цеплатрасу. Пры гэтым побач з ёй на здымках можна заўважыць тры незвычайныя прадметы, якія нагадваюць чалавечыя чарапы.

Што будзе з знаходкамі далей, пакуль не ясна. Як паведамляе news.vitebsk.cc, працамі на аб'екце займаецца ТАА "АКК Цеплабуд". За імі, паводле словаў кіраўніка, назірае археолаг Аляксей Беларусаў.

ФОТА: EURORADIO
ФОТА: EURORADIO
ФОТА: EURORADIO
ФОТА: EURORADIO
ФОТА: EURORADIO
ФОТА: EURORADIO
ФОТА: EURORADIO
ФОТА: EURORADIO
ФОТА: EURORADIO
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках