5 чэрвеня 2020, Пятніца, 3:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус ахапіў Берасцейшчыну

Каранавірус ахапіў Берасцейшчыну

Асяродкі засведчаныя ў Берасці, Баранавічах, Кобрыне, Іванаве і Камянцы.

Чытачы з Берасцейскай вобласці паведамляюць пра новыя ўспышкі Covid-19 у розных населеных пунктах. За дзень у Камянецкай ЦРБ – блізу 40 пацверджаных выпадкаў каранавірусу, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Кобрын

«Кобрын, Берасцейская вобласць. Многія знаёмыя хварэюць. Тэмпература, кашаль, страта нюху. Па дапамогу да медыкаў звяртаюцца адзінкі, аналізы тым больш ніякія не робяцца. Толькі калі пнеўманія і высокая тэмпература. Палохае стаўленне людзей: многія з сімптомамі нават не ізалююцца. Такое адчуванне, што ўсе з гэтым змірыліся, афіцыйнай інфармацыі ніякай», – піша жыхар горада.

«У школе №2 Кобрына шмат заражаных, у тым ліку настаўнікі. У школе №5 ёсць заражаныя ў адміністрацыі. У школе №9 хварэе настаўніца пачатковых класаў і дзеці з гэтага класа», – паведамляе падпісант.

Баранавічы

«Баранавічы. Два медыкі ў поўнай экіпіроўцы прайшлі ў двор прыватнага дома па вуліцы Пралетарскай, 121. Прыехалі на белым мікрааўтобусе без медыцынскай сімволікі», – піша чытач.

Берасце

«Мама працуе ў Берасцейскай гарадской лякарні №1, былой чыгуначнай. Пару дзён таму туды пачалі закладваць кавідных», – паведамляе падпісант.

«Берасцейская гарадская лякарня №1 на Кіжаватава перапрафіляваная пад каранавірус», – піша чытач з Берасця.

«Берасце. У мытнай управе кіраўнік транспартнага аддзела – у рэанімацыі, намеснікі і механікі – на самаізаляцыі. Я сам на працу сваёй машынай пачаў ездзіць ад граху падалей, а ва ўправу пакуль ні нагой. Там вельмі шмат людзей на карантыне», – паведамляе адзін з супрацоўнікаў.

Іванава

«Новыя асяродкі каранавірусу ў горадзе Іванаве Берасцейскай вобласці. На вуліцы Леніна ёсць чатыры пацверджаныя выпадкі. Прыехалі хуткія і шпіталізавалі жыхароў», – піша чытач.

Камянец

«За адзін дзень у Камянецкай ЦРБ – 40 пацверджаных выпадкаў Covid-19. За дзень да гэтага – 30 было», – паведамляе супрацоўнік лякарні.

«Берасцейская вобласць, Камянецкі раён. У Вярховіцкай сярэдняй школе зачынілі на карантын 2-і клас. Пастанова была прынятая пасля таго, як адна з вучаніцаў, у бабулі якой пацвердзіўся Covid-19, стала кантактам першага ўзроўню», – піша чытач.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.