23 красавiка 2024, aўторак, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці адміністрацыя раёна ў разгар эпідэміі запрашае дзяцей у «аздараўленчыя лагеры»

10
У Берасці адміністрацыя раёна ў разгар эпідэміі запрашае дзяцей у «аздараўленчыя лагеры»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Установы адукацыi абавязаны падаць вызначаную колькасць навучэнцаў для «аздараўлення».

Адміністрацыя Маскоўскага раёна Берасця ў разгар эпідэміі запрашае дзяцей у школьныя «аздараўленчыя лагеры». Акрамя таго, установы адукацыi абавязаныя падаць вызначаную колькасць навучэнцаў для «аздараўлення» ў загарадных лагерах, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У разгар пандэміі Covid-19 кіраўніцтва ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Берасця разаслала па школах і дзіцячых садках распараджэнне пра арганізацыю ва ўстановах адукацыі аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей, - піша чытач з Берасця. - Гэта пры тым, што ў Ленінскім раёне горада ўсе лагеры былі скасаваныя яшчэ тыдзень таму.

Таксама на выніковы педсавет шматлікім школам быў даведзены план, у адпаведнасці з якім установы абавязаны падаць вызначаную колькасць навучэнцаў для аздараўлення ў загарадных лагерах.

За гэта нядаўна прызначаны начальнік упраўлення Басакіна абяцала добрыя прэміі. А для таго, каб распараджэнне не афішавалася, яго проста агучылі, але пісьмовую копію нідзе не вывешвалі. Вось так чыноўнікі ад адукацыі клапоцяцца пра інтарэсы навучэнцаў і работнікаў у разгар пандэміі».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках