24 красавiка 2024, Серада, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У нядзелю адкрыецца храм Труны Гасподняй у Ерусаліме

У нядзелю адкрыецца храм Труны Гасподняй у Ерусаліме

Храм адкрыецца пасля двух месяцаў карантыну.

У нядзелю, 24 траўня, пасля двух месяцаў карантыну, адкрыецца храм Труны Гасподняй у Ерусаліме, паведамляе newsru.co.il са спасылкай на Times of Israel.

Адначасова знаходзіцца ў храме змогуць не больш за 50 чалавек; пры гэтым ім давядзецца выконваць шэраг правілаў: між іншым, прыкрываць твар маскай і выконваць сацыяльную дыстанцыю ў два метры. Таксама рэкамендуецца не цалаваць святыні і не дакранацца да іх.

Акрамя таго, наведвальнікаў храму, просяць памятаць пра асабістую адказнасць за здароўе блізкіх і адмовіцца ад наведвання святога месца пры з'яўленні найменшых сімптомаў захворвання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках