25 красавiка 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Беларусі будуць фармаваць цэны на лекі

1
Як у Беларусі будуць фармаваць цэны на лекі

У Беларусі вызначаны парадак узгаднення коштаў лекавых сродаў.

Камісія ў пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў пратаколам ад 19 траўня 2020 г. №32/16пр зацвердзіла «Рэгламент камісіі для разгляду і прыняцця рашэння ў пытаннях фармавання цэн на лекавыя сродкі». Рашэнне прынятае ў рамках рэалізацыі рашэнняў указа прэзідэнта "Аб падтрымцы эканомікі».

Дакумент змяшчае алгарытм дзеянняў вытворцаў, аптовых і раздробных прадаўцоў лекавых сродкаў у выпадках, калі цэны на лекі ўжо зарэгістраваныя, але маюцца дастатковыя падставы іх не ўлічваць.

МАРГ яшчэ раз патлумачыў, як фармаваць кошты на сацыяльна значныя тавары

Суб'екты гаспадарання будуць звяртацца спачатку ў Міністэрства аховы здароўя, якое за тры дні праверыць паўнату і дакладнасць пададзеных дакументаў, падрыхтуе выснову аб мэтазгоднасці ўзгаднення цаны і накіруе дакументы ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. МАРГ на працягу 7 рабочых дзён арганізуе разгляд матэрыялаў на пасяджэнні камісіі. У дадатку да рэгламенту таксама прыведзеныя формы дакументаў, што падаюцца.

Вынікі разгляду з указаннем дапушчальных цэн будуць публікавацца на сайце МАРГ. Падрабязныя каментары міністэрства размешчаныя на яго афіцыйным сайце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках