19 красавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Беларусі наважылі зэканоміць на тых, хто ратуе жыцці

46
Улады Беларусі наважылі зэканоміць на тых, хто ратуе жыцці

Ад медыкаў патрабуюць падпісаць дакумент, што іх заражэнне COVID-19 з'яўляецца вынікам парушэння тэхнікі бяспекі.

Ад берасцейскіх медыкаў патрабуюць падпісаць дакумент аб тым, што іх заражэнне Covid-19 з'яўляецца следствам парушэння тэхнікі бяспекі. Калі заражэнне адбылося на працоўным месцы, то ніякіх даплат за «кавідных» хворых ім выплачана не будзе, перадае тэлеграм-канал «Баста!».

«Ад медыкаў Берасцейскай цэнтральнай гарадской бальніцы патрабуюць подпіс пад дакументам аб тым, што ў выпадку заражэння Covid-19 уся адказнасць ляжыць толькі на іх і што заражэнне гэтым вірусам з'яўляецца следствам парушэння тэхнікі бяспекі, - піша работнік бальніцы. - У выпадку пацверджання заражэння каранавірусам будзе праводзіцца службовае расследаванне. Калі паводле вынікаў расследавання пацвердзіцца, што заражэнне адбылося на працоўным месцы, то ніякіх даплат за «кавідных» хворых выплачана не будзе.

Гэта адбылося пасля таго, як анкадыспансер адмовіўся прымаць «кавідных» хворых на падставе патрабавання Лукашэнкі пра тое, што пара вызваляць анкацэнтры. Медыкам з Цэнтральнай гарадской бальніцы загадалі працаваць цяпер і па суботах, нагрузка вырасла мінімум на 20%!

Выдатная эканомія на тых, хто ратуе жыцці».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках