20 красавiка 2024, Субота, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Волкер агучыў ідэю, як Украіна можа ўступіць у NATO нягледзячы на агрэсію РФ

15
Волкер агучыў ідэю, як Украіна можа ўступіць у NATO нягледзячы на агрэсію РФ
КУРТ ВОЛКЕР

Экс-спецпрадстаўнік Дзярждэпу ЗША па Украіне прапанаваў змяніць умовы прыёму для краін былога СССР.

Экс-спецпрадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША ва Украіне Курт Волкер прапанаваў змяніць умовы прыёму ў NATO краін былога СССР - такім чынам, каб альянс мог уключыць гэтыя дзяржавы без абвяшчэння вайны Расеі, паведамляе Интерфакс-Украина.

«Расея хоча не дазволіць краінам, такім як Украіна, Грузія, Малдова, уступіць у альянс. І яна акупавала пэўныя тэрыторыі ў гэтых краінах», - сказаў ён падчас анлайн-дыскусіі ў рамках Кіеўскага форуму бяспекі.

Ён патлумачыў, што NATO не хоча прымаць у свой склад краіны, у якіх ёсць акупаваныя Расеяй тэрыторыі, бо згодна з пятым артыкулам статута альянсу гэта аўтаматычна азначала б неабходнасць ваяваць з Расеяй. У сувязі з гэтым Волкер прапанаваў не ўжываць артыкул да краін - былых рэспубліках СССР.

«Мы абавязуемся першымі не ўжываць сілу, каб іх вярнуць, і падтрымліваць толькі мірную рэінтэграцыю гэтых тэрыторый і аднаўленне цэласнасці краін, якія імкнуцца ўступіць у NATO. Гэта павінна пазбавіць Расею ад стымулаў для працягу акупацыі гэтых тэрыторый», - патлумачыў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках