28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Інда-Аўстралійская пліта можа распасціся на дзве часткі

1
Навукоўцы: Інда-Аўстралійская пліта можа распасціся на дзве часткі

Навукоўцы вывучылі тэктанічныя актыўнасці Інда-Аўстралійскай пліты.

Навукоўцы з Сінгапура, Францыі і Інданезіі вывучылі тэктанічныя актыўнасці і прыйшлі да высновы аб тым, што Інда-Аўстралійская пліта распадаецца. Часткі пліт разыходзяцца прыкладна на 1,7 міліметра ў год, паведамляе «Популярная механика».

Цалкам працэс падзелу пліты завершыцца праз дзясяткі мільёнаў гадоў. З пункту гледжання чалавека, гэта малапрыкметны працэс. Даследчыкі змаглі даведацца пра яго, звярнуўшы ўвагу на два землятрусы, якія адбыліся ў 2012 годзе ў нетыповым раёне - сярэдзіне Інда-Аўстралійскай пліты. Гэта пацвердзіла, што ў раёне катлавіны Уортан (усходняя частка Індыйскага акіяна).

У раёне разлому навукоўцам атрымалася выявіць ланцуг з 62 западзін, агульная працягласць якіх складае 350 кіламетраў. Шырыня некаторых з іх складае тры кіламетры, а даўжыня - восем.

Са слоў навукоўцаў, гэтыя западзіны пачалі фармавацца больш за два мільёны гадоў таму, і размяшчаюцца ўздоўж лініі, дзе знаходзіліся эпіцэнтры землятрусаў 2012 года. Але праз тое, што працэс распаду пліты ідзе вельмі павольна, у найбліжэйшыя 20 тысяч гадоў у гэтым раёне наўрад ці можна чакаць моцнай сейсмічнай актыўнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках