20 красавiка 2024, Субота, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбагацейшыя людзі планеты сталі яшчэ багацейшымі

9
Найбагацейшыя людзі планеты сталі яшчэ багацейшымі

Найбольш паспяховым год стаў для Марка Цукерберга.

Найбагацейшыя людзі планеты сталі яшчэ багацей – сумарнае багацце 25 самых заможных чалавек за два месяцы павялічылася на 255 мільярдаў даляраў. Пра гэта піша «Лента.ру» са спасылкай на Forbes.

Найбольш паспяховым год стаў для Марка Цукерберга (Facebook) дзякуючы павышэнню курсу акцый кампаніі. Багацце мільярдэра вырасла на 31 мільярд даляраў да 86,5 мільярда даляраў. Такім чынам Цукерберг падняўся на чацвёртае месца ў спісе найбагацейшых людзей свету. У красавіку гэтага года кіраўнік Facebook займаў сёмы радок.

Заснавальнік Amazon Джэф Безас, які з'яўляецца галоўным багацеем планеты, зарабіў за апошнія два месяцы 29,9 мільярда даляраў. Яго сумарнае багацце вырасла да 146,9 мільярда даляраў. Біл Гейтс (Microsoft)

павялічыў сваё багацце на 11,9 мільярда даляраў да 106,5 мільярда даляраў.

Таксама павялічылі свае актывы гендырэктар французскай групы кампаній LVMH (Louis Vuitton Moet Hennessy) Бернар Арна, кіраўнік інвестфонда Berkshire Hathaway Уорэн Бафет, адзін з заснавальнікаў карпарацыі Oracle Лары Элісан, экс-кіраўнік Microsoft Стыў Балмер, адзін з заснавальнікаў Google Лары Пэйдж і іншыя. У выніку агульны кошт актываў 25 мільярдэраў са спісу Forbes дасягнуў амаль 1,5 трыльёна даляраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках