29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID лютуе ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях: заражаныя дзясяткі супрацоўнікаў Гарэцкага РАУС

3
COVID лютуе ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях: заражаныя дзясяткі супрацоўнікаў Гарэцкага РАУС

Буйныя асяродкі каранавіруса выяўленыя на Магілёўскім металургічным заводзе і ў Шумілінскім раёне.

Чытачы тэлеграм-канала «Баста!» паведамляюць пра новыя выпадкі Covid-19 у Віцебскай і Магілёўскай абласцях.

Заражаныя блізу 20 супрацоўнікаў Гарэцкага РАУС. Буйныя асяродкі каранавіруса зафіксаваныя на Магілёўскім металургічным заводзе і ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці.

«Заразілася выхавальніца дзіцячага садка №1 у Шуміліна. Яшчэ адзін ачаг - у ваенкамаце. Каранавірус выяўлены ў аднаго з трэнераў спартшколы, сёння там санстанцыя праводзіла дэзінфекцыю», - піша чытач канала.

«43 інфікаваных у пасёлку Обаль Шумілінскага раёна. Асноўная крыніца заражэння – віцебскі «Вітконпрадукт», - паведамляе падпісант.

«У Новалукомлі Віцебскай вобласці трое работнікаў арганізацыі «Белэнэргарамналадка» з пнеўманіяй адправілі ў лякарню. На прадпрыемстве ўвялі маскавы рэжым, але нічога не дэзінфікавалі, не выяўлялі кантактаў, не ізалявалі родных», - піша чытач канала.

«У Горках у РАУС інфікаваныя блізу дваццаць супрацоўнікаў міліцыі», - паведамляе жыхар Горак.

«Магілёўская вобласць, Гарэцкі раён, аграгарадок Маслакі. Тры пацверджаныя выпадкі: работнік аптэкі, выхавальнік групы падоўжанага дня пачатковых класаў у школе і медсястра мясцовай лякарні, якая закрытая на карантын», - піша чытач канала.

«Аграгарадок Маслакі. Жыхарка з'ездзіла да дачкі, вярнулася дадому. Са скаргамі прыйшла ў мясцовы фельчарска-акушэрскі пункт. Яе адправілі ў Горкі. Зрабілі тэст, а потым, пакуль выніку тэсту не было, дазволілі з'ездзіць дадому па рэчы. Вынік тэсту даў станоўчы вынік, яна два дні каталася ў грамадскім транспарце.

Санэпідэмстанцыя ніякіх адказаў не дае, спасылаецца на свой афіцыйны сайт, дзе мы можам даведацца ўсю інфармацыю, але там нічога няма», - паведамляе жыхар аграгарадка.

«Магілёўскі металургічны завод. Каранавірус знойдзены ў адным з цэхаў. У іншых цэхах паабяцалі выдаць па дзве маскі, чакаюць ужо тры дні», - піша чытач канала.

«Covid-19 у швачкі прадпрыемства «Белчыгзабясп» у Магілёве. Цэх апрацавалі, найбліжэйшыя кантакты ізалявалі, астатнія працуюць», - паведамляе падпісант канала.

«Магілёў, вуліца Турава, 4. Пацверджаны каранавірус у суседа. Працуе на птушкафабрыцы ў вёсцы Межысетках», - піша чытач канала.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках