24 красавiка 2024, Серада, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая хваля COVID-19 захліснула навучальныя ўстановы Менска: заражэнні выяўленыя ў школах, дзіцячых садках і БДУІР

12
Новая хваля COVID-19 захліснула навучальныя ўстановы Менска: заражэнні выяўленыя ў школах, дзіцячых садках і БДУІР

Жыхары сталіцы паведамілі пра апошнія асяродкі інфекцыі.

Чытачы тэлеграм-канала «Баста!» паведамляюць пра новыя выпадкі Covid-19 у навучальных установах Менска. Асяродкі заражэння выяўленыя ў школе №182, дзіцячым садку №73. Павялічваецца колькасць захварэлых у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

«Дзіцячы садок №73, Менск. Захварэла прачка, пацвердзілі каранавірус. Ходзіць дзетак 40-45 з 250», - піша чытач канала.

«Менск, школа №182 на вуліцы Карвата, 20. У бацькі вучня 9-га класа пацверджаны каранавірус, хлопчык у школу не ходзіць. Пакуль цішыня і ўсе маўчаць. Чакаем іспытаў. Амаль усіх вымусілі пайсці на заняткі ў апошнія тыдні», - паведамляе падпісант канала.

«Хварэюць супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Блізу дзесяць выкладчыкаў, з іх трое ў шпіталі. Многія захварэлі пасля параду. У панядзелак пачынаецца сесія, здача іспытаў, залікаў, нармакантроль з камісіяй. Ніякіх захадаў не ўжываецца, выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі ВНУ за свой кошт набываюць шчыткі, шапкі, маскі і іншыя сродкі абароны», - піша чытач канала.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках