25 красавiка 2024, Чацвер, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім метро адбылося надзвычайнае здарэнне

8
У менскім метро адбылося надзвычайнае здарэнне

Ля станцыі метро «Усход» – вялікая колькасць пажарных разлікаў.

Чытачы tut.by паведамляюць пра вялікую колькасць пажарных разлікаў каля станцыі метро «Усход» у Менску. Уваход у вестыбюль зачынены, унутры працуюць ратавальнікі. Паводле звестак МНС у Twitter, у тунэлі ў адным з памяшканняў супрацоўнікаў метро адбылося кароткае замыканне электраправодкі.

Як паведамляюць чытачы, унутры станцыі метро працуюць ратавальнікі. Таксама да станцыі прыбыла хуткая дапамога.

МНС паведаміла ў Twitter, што ратавальнікі выязджалі на паведамленне пра задымленне на станцыі метро «Усход». Прычынай стала кароткае замыканне электраправодкі ў адным з памяшканняў для супрацоўнікаў метро ў тунэлі.

Як патлумачылі ў МНС, вялікая колькасць тэхнікі абумоўленая складанасцю аб'екта. Тэхніка высылаецца аўтаматам згодна з нумарам выкліку. Калі нічога сур'ёзнага не адбываецца, то аўтамабілі вяртаюцца ў падраздзяленні.

Як паведаміў пазней у Twitter Мінскі метрапалітэн, на станцыі «Усход» у службовым памяшканні адбылося кароткае замыканне і задымленне. Цяпер (блізу 15-й 24 траўня) станцыя часова зачыненая для пасажыраў, цягнікі ідуць без прыпынку на ёй. Абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі МНС.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках