23 красавiка 2024, aўторак, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спачатку адпускае, потым атакуе зноў»: каранавірус выкрасліў два месяцы з жыцця маладога беларуса

4
«Спачатку адпускае, потым атакуе зноў»: каранавірус выкрасліў два месяцы з жыцця маладога беларуса

Шчыры расказ менчука пра каварнасць новага віруса.

Мужчына з Менска, які шчыра распавёў «Першаму Рэгіёну», як лячыўся ад каранавіруса, выпісаны з лякарні. Пасля лячэння 36-гадовага мужчыну абавязалі выконваць самаізаляцыю цягам трох тыдняў. На працу ён зможа выйсці ўжо толькі ў чэрвені.

Агулам, COVID-19 адабраў у маладога чалавека, які не пакутуе ад хранічных захворванняў, амаль два месяцы жыцця.

І, магчыма, гэта не канец. Рэч у тым, што пацыенты, якія перахварэлі на новым каранавірус, кажуць пра доўгае аднаўленне. Пасля кіслароднага галадання органы не адразу пачынаюць працаваць у ранейшым рэжыме. Медыкі таксама кажуць пра такое непрыемнае наступства каранавіруса, як трамбоз.

Дзмітрый адчуў першыя сімптомы 4 красавіка. Спачатку пераносіў хваробу на нагах, затым некалькі разоў выклікаў хуткую. У выніку, быў шпіталізаваны ў адну з лякарняў Менска.

Дзмітрый стаў яркім прыкладам вераломнага каранавіруса. Хвароба спачатку крыху адпускае. Сімптомы мякчэюць, але затым інфекцыя атакуе зноў. Так і ў нашага героя першыя паразы лёгкіх зацягнуліся, але з'явіліся новыя.

Як мы ўжо пісалі, герою нашай публікацыі давялося дапамагаць у пераносе цела ахвяры каранавіруса. Сам ён стаў вельмі сур'ёзна ставіцца да пандэміі. На шчасце, сям'я маладога мужчыны не заразілася ад яго. Для самога Дзмітрыя так і засталося загадкай, дзе ён падчапіў каранавірус.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках