20 красавiка 2024, Субота, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Наваградка з сімптомамі COVID і болем у грудзях пяць гадзін чакаў «хуткую дапамогу»

6
Жыхар Наваградка з сімптомамі COVID і болем у грудзях пяць гадзін чакаў «хуткую дапамогу»

Тэст на каранавірус яму так і не зрабілі.

Жыхар Наваградка з сімптомамі Covid-19 і болем у грудзях пяць гадзін чакаў хуткую, каб здаць мазок для тэсту на каранавірус. Тэст яму так і не зрабілі, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Учора чакаў хуткую, павінны былі мазкі браць на каранавірус, - піша жыхар Наваградка. - Аб 11:00 патэлефанаваў участковаму тэрапеўту, спытаў, як мне зрабіць здымак, сказаў, што гатовы сам прыехаць у лякарню. Распавёў, што ў мяне дрэнны стан, боль у грудзях. Тэрапеўт сказала, што патэлефануе, каб хутчэй прыехала хуткая, каб мяне забраць і завезці ў лякарню на здымак.

Рэнтген у Навагрудскай ЦРБ працуе да 14:45, а 14:05 патэлефанавала тэрапеўт і сказала, што хуткая ўжо ў маім раёне, папрасіла пачакаць. А 15:00 прыехала хуткая, але не да мяне, а ў суседнюю кватэру на пяты паверх, потым з'ехала. Да мяне прыехала толькі а 16:30.

Узялі мазкі, паслухалі лёгкія, але сказалі што ўсё адно не забяруць, бо ў іх іншыя планы, а пра мой стан паведамяць загадчыку тэрапіі, і ён ужо будзе вызначаць, як мяне заўтра забраць, бо я на самаізаляцыі.

Навошта я іх чакаў цэлы дзень, хоць я з раніцы тэрапеўту прапаноўваў прыехаць самастойна на здымак?"

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках