19 красавiка 2024, Пятніца, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На БелАЭС зафіксавана амаль 100 выпадкаў заражэння каранавірусам

8
На БелАЭС зафіксавана амаль 100 выпадкаў заражэння каранавірусам

Пра гэта паведаміў «Расатам».

Карпарацыя «Расатам» зафіксавала амаль 100 выпадкаў захворвання COVID-19 на пляцоўцы ў Беларусі, паведаміў кіраўнік дзяржкарпарацыі Аляксей Ліхачоў у відэазвароце, размешчаным на сайце «Расатама», піша tut.by.

- На беларускай пляцоўцы, гэты праект у нас сёння ў адмысловым прыярытэце, зафіксаваныя дадатныя тэсты. Гэта не толькі нашы работнікі, але і прадстаўнікі беларускага заказчыка. Усе карантынныя захады выконваюцца, але я прашу кіраўніцтва АЭС яшчэ дадаткова ўзмацніць працу. У нас там цяпер самая гарачая пара - цягам найбліжэйшых тыдняў мы плануем атрымаць ліцэнзію і выйсці на фізічны пуск, пры гэтым максімальна абараняючы і аберагаючы персанал, - сказаў Аляксей Ліхачоў.

Нагадаем, у красавіку стала вядома пра 15 расейцаў, якія працавалі на будаўніцтве АЭС, у якіх са звестак быў знойдзены каранавірус, былі шпіталізаваны ў Смаргонскую лякарню. Клінічных праяў у іх не было. Таксама былі ўсталяваныя кантакты 1 узроўню - гэта амаль 100 чалавек, якія маглі кантактаваць з расейцамі.

У выніку расейцы былі здаровымі: іх тэсты пераправяраць некалькі разоў - і ўсе наступныя вынікі былі адмоўнымі. Учора іх выпісалі са Смаргонскай лякарні.

Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца за кошт крэдыту Расеі паводле тыпавога расейскага праекту ВВЭР-1200. Паводле прагнозу Міністэрства энэргетыкі, пасля выхаду на поўную магутнасць станцыя будзе выпрацоўваць больш за 19 млрд кВт•г электраэнэргіі штогод.

Тэрміны пуску першага энэргаблока не раз мяняліся. Нядаўна міністр энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч распавёў, што фізічны пуск першага энэргаблока запланаваны на чэрвень 2020 года, а энэргетычны - на верасень - кастрычнік.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках