24 красавiка 2024, Серада, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19 лютуе ў Воршы: заражаныя лякарні і школы

2
COVID-19 лютуе ў Воршы: заражаныя лякарні і школы
ФОТА: NN.BY

Хворыя медыкі ходзяць на працу, бо не стае рук для барацьбы з эпідэміяй.

Каранавірус распаўсюджваецца па Воршы. Заражэнне выяўлена ў лякарні і ў школе №20, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Пацверджаны тэст на каранавірус у больш як дзесяці лекараў з 1-й гарадской лякарні ў Оршы. Частка з іх усё адно вымушана хадзіць на працу, бо не стае рук. Частка шпіталізаваная", - піша супрацоўнік лякарні.

"У бальніцы №1 імя Сямашкі ў Воршы з двух апаратаў КТ адзін пастаянна ў рамонце. Сродкаў аховы для медыкаў па ранейшаму не стае", - піша чытач.

"13 лекараў з Воршы з падазрэннем на каранавірус ляжаць у стацыянары ў Барані", - паведамляе падпісант канала.

"У школе №20 горада Ворша у вучаніцы 5-га класа пацвердзілі Сovid-19. Настаўніца і ўвесь клас на ізаляцыі. Школа працягвае працаваць", - піша жыхар Воршы.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках