29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Полацку: Ляжыш у адной палаце з людзьмі і не ведаеш - ёсць у іх «карона» або не

1
Жыхарка Полацку: Ляжыш у адной палаце з людзьмі і не ведаеш - ёсць у іх «карона» або не
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Як лякарні ператвараюцца ў асяродкі інфекцыі.

Жыхарку Полацка з лёгкай пнеўманіяй шпіталізавалі ў гарадскую лякарню. З 11 пацыентаў палаты, у якой яна ляжала, у трох пацвердзіўся каранавірус, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Мая сястра праходзіла медыцынскую камісію для працаўладкавання на работу, - піша чытач. - Рэнтген лёгкіх паказаў у яе лёгкую пнеўманію і яе шпіталізавалі ў Полацкую гарадскую лякарню №1.

А яна чалавек не канфліктны, легла ў лякарню, паспадзяваўшыся на прафесіяналізм лекараў. Узялі аналіз крыві на каранавірус, са слоў лекараў - тэст адмоўны. Тэмпературы не было. Ляжыць там ужо другі тыдзень. За гэты час за ўзялі два разы кроў на наяўнасць віруса.

За два дні паступіла 11 чалавек з пнеўманіяй, і ўсе яны ляжалі ў адной палаце.

У выніку, у трох чалавек аналіз крыві паказаў станоўчы вынік на Covid-19. Мазкі на вірус людзі ў лкарні чакаюць тыдзень. І ляжыш у адной палаце з людзьмі, не ведаючы, ёсць у іх "карона" ці не. Рэнтген лёгкіх паўторны сястры зробяць у канцы тыдня. Пасля выпіскі - два тыдні самаізаляцыі.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Я нікога не адгаворваю ад шпіталізацыі! Але, як паказала сітуацыя, там больш шанцаў заразіцца каранавірусам".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках