29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сітуацыя сумная»: каранавірус шалее ў Берасцейскай вобласці

1
«Сітуацыя сумная»: каранавірус шалее ў Берасцейскай вобласці
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ULADZ HRYDZIN RFE/RL

Новыя асяродкі заражэння выяўленыя ў пяці раёнах.

Чытачы пішуць пра новыя выпадкі Covid-19 у Берасцейскай вобласці. Асяродкі заражэння выяўленыя ў Камянецкім, Пружанскім, Маларыцкім, Іванаўскім, Івацэвіцкім раёнах, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Пасёлак Ружаны, Берасцейская вобласць. У нас заражаных блізу 40-50 чалавек пры насельніцтве 3 090 чалавек. Сітуацыя сумная. Кантакт першага ўзроўню - кожны пяты", - піша жыхар пасёлка.

"Пазаўчора забралі маю бабулю ў Івацэвіцкую ЦРБ з падазрэннем на пнеўманію, мазок ніхто не браў, нават здымка не зрабілі. Прасядзеў некалькі гадзін у прыёмным пакоі, пакуль знайшлося месца ў палаце. Праблема ў тым, што ў палату паклалі да хворых на каранавірус, гэта значыць, нават калі ў яе яго і няма, то цяпер дакладна будзе", - паведамляе чытач.

"У горадзе Іванава пацверджаныя выпадкі каранавіруса ў чатырох работнікаў цэнтральнай раённай лякарні, іх пасадзілі на самаізаляцыю, адкрылі лісткі непрацаздольнасці, але трэці дзень ніхто не прыязджае і не прызначае лячэнне. Толькі была санстанцыя апрацавала жылыя памяшканні", - піша супрацоўнік лякарні.

"Камянецкая гімназія, "кавід" у вучня і настаўніка пачатковай школы", - паведамляе падпісант.

"Аграгарадок Хаціслаў Маларыцкага раёна. У школе 16 вучняў малодшых класаў, у 2-х дадатныя тэсты на каранавірус", - піша чытач.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках