25 красавiка 2024, Чацвер, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лік Пу

3
Лік Пу

А яшчэ ёсць спецыяльны «плыўны каэфіцыент Мі».

Матэматык Барыс Аўчыннікаў прааналізаваў афіцыйныя звесткі, якія падае аператыўны штаб РФ, і выявіў, што за апошнія 25 дзён колькасць выяўленых хворых на кавід за дзень 4 разы сканчалася на 99. Верагоднасць такога супадзення 0,011%.

Адразу ўспомніліся думскія выбары 2016 года ў Саратаўскай вобласці. Там розніца паміж вынікамі «Адзінай Расеі» на ўчастках была роўная адной дзясятай дзелі адсотка. А адна з чатырох выбарчых акругаў стала рэкардсменкай у колькасці ўчасткаў з аднолькавым паказнікам: у 62 камісіях (кожнай шостай) налічылі роўна 62,2%. Анамалію тады знайшоў спецыяліст у электаральнай геаграфіі Аляксандр Кірэеў.

Увогуле, развялося гэтых аматараў пералічваць усё і ўся. Адзін фізік Сяргей Шпількін са сваім "Гаўсам супраць Чурава" і "графікамі ў форме звона" чаго каштаваў. І да гэтага часу ж шкодзіць сваім аналізам электаральнай статыстыкі, сведчачы пра фальсіфікацыі на выбарах.

"Вывучылі на сваю галаву!" А яны нам і перамогу над кавідам, і летні абнуляж Пуціна, і поўную перамогу едросаў на вераснёўскіх выбарах гатовыя сапсаваць. Падаграюць паклёпніцкія інфармацыйныя кампаніі супраць Радзімы. Перадрукоўваюць у сваіх газетках, распаўсюджваюць у сацсетках. А яшчэ і самі "складаюць" – то лекараў ад кавіду больш памерла, то расейцаў у разы больш заразілася, то рэйтынг Пуціна ўпаў.

А які антыпатрыятычным прыклад на будучыню для маладых даследнікаў?!

Ну, нічога, выйсце ёсць. Летась асігнаванні на навуку склалі 422,15 руб., гэта значыць усяго 2,65% усіх выдаткаў федэральнага бюджэту. Трэба будзе тэрмінова і гэтыя лічбачкі разы ў два зрэзаць. (І на вышэйшую адукацыю таксама падкараціць.)

Пакінуць толькі на даследаванні штучнага інтэлекту пад асабістым патранатам Пуціна і генетычных даследаванняў пад кіраўніцтвам "меркаванай дачкі".

А што да астатніх – "уж коли зло пресечь, забрать все книги бы да сжечь". Фігуральна кажучы, вядома.

Увогуле, адукацыя павінна быць для эліткі, для абраных. Астатнім – лімітавана. Каб потым адпрацоўвалі ў новых "шарашках" за іпатэку, праводзячы толькі патрэбныя партыі і ўраду навуковыя даследаванні.

І, нарэшце, увесці ўжо для публічнага ўжывання які-небудзь лік Пу. Сваю канстанту для разлікаў рэйтынгу Пуціна.

А яшчэ спецыяльны плыўны каэфіцыент Мі (у гонар Мішусціна), на які трэба памнажаць або дзяліць эканамічныя звесткі для атрымання дазволенага выніку – ад узроўню беднасці да ВУП.

Для звестак ЦВК прадугледзець хібнасць Чу (у гонар незабыўнага Чурава, Элачка пакуль не заслужыла такога гонару)...

Карацей, "навукоўцы" разбяруцца, як лепш. А потым увесці законам, прапісаць у Канстытуцыі.

І зажывём.

Тэлеграм-канал «Серпом По»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках